Чыноўніца Адміністрацыі Лукашэнкі прыйшла на інаўгурацыю ў жакеце ад Gucci. Колькі ён каштуе?
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі прыйшла на інаўгурацыю 25 сакавіка ў жакеце ад Gucci. «Наша Ніва» высветліла яго прыкладны кошт.

Наталья Петкевич на инаугурации Лукашенко. 25 марта 2025 года, Минск. Скриншот трансляции
Наталля Пяткевіч на інаўгурацыі Лукашэнкі. 25 сакавіка 2025 года, Мінск. Скрыншот трансляцыі

Жакет зроблены з воўны і шоўку. Ён — са старой калекцыі Gucci, цяпер у краме брэнда яго ў наяўнасці няма.

Кошт жакета на сайце, дзе прадаюць карыстаную вопратку, складае 486 даляраў. Новы мог бы каштаваць у разы даражэй: стартавыя цэны на жакеты ад Gucci — ад 1500 даляраў, піша «Наша Ніва».

Скриншот сайта по продаже бывшей в употреблении одежды. Скриншот: «Наша Ніва»
Скрыншот сайта па продажы карыстанага адзення. Скрыншот: «Наша Ніва»

У лістападзе 2024 года Аляксандр Лукашэнка на абласных «Дажынках» у Клімавічах папракаў беларусаў, якія «рвуцца па Gucci, Versace і іншую гадасць».

— Сваё трэба насіць. Свае тканіны. У нас ёсць усё. Насіце сваё і прывучайце дзяцей да гэтага, — падкрэсліў Лукашэнка, гаворачы пра якасць і натуральнасць беларускіх вырабаў.