Былы рытуальшчык ператварыў могілкі ў крыніцу прыбытку: у Гомельскай вобласці затрыманыя серыйны злодзей і яго скупшчык
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Жыхары Гомельскай вобласці з красавіка пачалі заўважаць, што з магіл іх сваякоў на могілках знікаюць мармуровыя вырабы. У міліцыю паступіла некалькі такіх заяваў, паведамілі ў прэс-службе МУС.

Фото: скриншот видео МВД.
Скрыншот відэа МУС

У выніку аператыўнікі затрымалі серыйнага могілкавага злодзея і яго скупшчыка. Спачатку высветлілі асобу выкрадальніка. Ім аказаўся 30-гадовы жыхар Рагачова, які раней працаваў у фірме па вырабе і ўстаноўцы помнікаў. Мужчына краў на гарадскіх і вясковых могілках Жлобінскага, Рагачоўскага і Буда-Кашалёўскага раёнаў.

«Выязджаючы на „справу“ на асабістым аўтамабілі, вандал дэмантаваў і забіраў бардзюрныя камяні, магільныя пліты, дэкаратыўныя вазы, кветнікі і іншыя вырабы з чорнага мармуру, пасля чаго зачышчаў для далейшага продажу», — расказалі ў міліцыі.

Пазней выйшлі на скупшчыка. Аказалася, што гэта былы калега затрыманага. Мужчыну 36 гадоў, ён адкрыў свой рытуальны бізнес і прадаваў крадзенае.

Усяго ў фігурантаў знайшлі і канфіскавалі больш за 140 скрадзеных прадметаў.

Следчыя распачалі крымінальныя справы за крадзяжы. Мужчыны затрыманыя. Цяпер аператыўнікі высвятляюць іх датычнасць да іншых падобных злачынстваў.