Сілавікі 25 сакавіка правялі некалькі затрыманняў па палітычна матываваных крымінальных справах. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Падрабязнасці затрыманняў не паведамляюцца. Паводле папярэдніх звестак «Вясны», пераслед датычыць крымінальнай справы праекта маніторынгу вайсковай актыўнасці «Беларускі Гаюн».
«Беларускі Гаюн» рэгулярна інфармаваў пра расійскія ўдарныя дроны, што заляталі ў нашую краіну. У лютым праект спыніў працу. Гэта адбылося пасля таго, як стала вядома пра ўцечку звестак «Гаюна» і людзі, якія дасылалі інфармацыю, аказаліся ў небяспецы.
Нагадаем, 25 сакавіка ў Мінску прайшла інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі. У гэты дзень беларусы адзначаюць Дзень Волі. У ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Чытайце таксама