Святло знікала больш чым у 200 населеных пунктах краіны. МНС — пра наступствы штармавога ветру
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Праз моцны вецер парушылася электразабяспечанне 223 населеных пунктаў краіны. Пра гэта гаворыцца ў зводцы МНС за 24 сакавіка.

Последствия сильного ветра. Фото использовано в качестве иллюстрации. Скриншот: МЧС
Наступствы моцнага ветру. Фота выкарыстоўваюцца ў якасці ілюстрацыі. Скрыншот: МНС

У ведамстве адзначылі, што парывы ветру ў панядзелак дасягалі 22 м/с. У двух раёнах Магілёўскай вобласці (Горацкім і Мсціслаўскім) пашкоджаныя дахі трох жылых дамоў, дзвюх школ, шасці сельскагаспадарчых будынкаў і адной гаспадарчай пабудовы. Пацярпелых няма. Ратавальнікі распілавалі і прыбралі тры паваленыя дрэвы.

Паводле інфармацыі «Белэнерга» цягам сутак у краіне перыядычна парушалася электразабяспечанне ў 223 населеных пунктах (Брэсцкая вобласць — 1, Віцебская — 121, Гомельская — 15, Гродзенская — 31, Мінская — 45, Магілёўская — 10), 23 сельскагаспадарчых будынкаў і 889 трансфарматарных падстанцый.

«Адключэнні аператыўна ліквідуюцца аварыйнымі брыгадамі», — паведамілі ў МНС.

Станам на 06.00 25 сакавіка без электразабяспечання застаюцца дзевяць населеных пунктаў (Гомельская — тры, Мінская — шэсць) і 41 трансфарматарная падстанцыя.