Заплаціў падаткі, але ўсё роўна аказаўся «дармаедам». Беларускі айцішнік расказаў пра пастку ў законе
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Беларускі IT-спецыяліст тры гады працаваў дыстанцыйна на замежныя кампаніі, плаціў падаткі ў бюджэт, але раптам атрымаў статус «дармаеда». Цяпер яму пагражаюць павышаныя камунальныя плацяжы, а тлумачэнні ад дзяржорганаў толькі заблытваюць сітуацыю.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: СК
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: СК

Уладзімір з 2022 года працаваў на расійскія IT-кампаніі дыстанцыйна з Беларусі і плаціў падаходны падатак 13% у беларускі бюджэт. Але сёлета мужчына нечакана для сябе атрымаў праблему.

Уладзімір працаваў па дамове падраду на расійскія кампаніі, а ў Беларусі па выніках года запаўняў дэкларацыю і выплачваў падаходны падатак па стаўцы 13%. Паводле мужчыны, за 2024 год ён мусіць заплаціць каля 10 000 рублёў, але пры гэтым яму прыйшло паведамленне, што ён цяпер не будзе лічыцца занятым у эканоміцы.

Мужчына кажа, што звяртаўся ў падатковую, ФСАН, камітэт працы і занятасці Мінаблвыканкама па тлумачэнні. Ад падатковай не было прэтэнзій што да выплаты падаходнага ў беларускі бюджэт, але ў ФСАН і аблвыканкаме пацвердзілі, што паводле актуальных законаў ён «дармаед» і трэба аплачваць «камуналку» напоўніцу.

— ФСАН спасылаецца на пастанову № 239 пра дармаедаў — там даволі расплывістыя фармулёўкі, і мне, як не юрысту, не вельмі зразумела, падыходзяць яны мне ці не. Пры гэтым мне сказалі, што калі я б працаваў па кантракце ў Расіі, то можна было б прызнаць «недармаедам», — расказаў мужчына. — Калі б я быў самазанятым, то там, здаецца, ёсць адлічэнні ў ФСАН, але мяне не прызнаюць самазанятым.

Хоць Уладзімір працуе такім чынам тры гады, пытанні ўзніклі толькі цяпер.

— Тое, што іншыя так працуюць, — проста іх пакуль не праверылі, — дапусціў ён. — Я таксама працаваў так да праверкі і таксама не быў «дармаедам».

Нагадаем, у пачатку 2024-га ўвялі чарговае змяненне па «дармаедстве»: калі раней ад яго вызваляла любая занятасць у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза — Арменіі, Казахстане, Кыргызстане і Расіі, то з 1 лютага мінулага года — толькі праца па працоўнай дамове або кантракце. Да прыкладу, праца самазанятым ці індывідуальным прадпрымальнікам у гэтых дзяржавах цяпер не вызваляе ад трапляння ў Беларусі ў базу «дармаедаў».

Чытайце таксама