Каранік стаў віцэ-прэм'ерам і будзе курыраваць сацыяльную палітыку
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Уладзіміра Караніка намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі, які будзе курыраваць сацыяльную сферу, паведамляе дзяржагенцтва БЕЛТА.

Фото: телеграм-канал "Пул 4 регион"
Уладзімір Каранік. Фота: тэлеграм-канал «Пул 4 регион»

Пра прызначэнне Лукашэнка паведаміў на нарадзе. Тамсама ён адзначаў, што ў новым урадзе віцэ-прэм'еры будуць мець значна большую вагу.

«Старшыня ўрада ў нас — старшыня, ён арганізоўвае працу ўрада, вядзе паседжанні ўрада, але ні ў якім разе не прымае нейкіх аднаасобных рашэнняў і не дамінуе над чальцамі ўрада, перш за ўсё над віцэ-прэм'ерамі», — падкрэсліў Лукашэнка.

Акрамя таго, ён адзначаў, што «трэба абавязкова звярнуць увагу на адток людзей з рэгіёнаў».

«Ні ў якім разе нельга дапускаць гэтага адтоку. Дыферэнцыяцыя ў заработнай плаце мусіць быць скарочаная. Людзі павінныя атрымліваць заработную плату ў рэгіёнах прыкладна такую ж, як у Мінску», — запатрабаваў палітык.

Уладзімір Каранік нарадзіўся ў 1973 годзе ў Гродне, скончыў лекавы факультэт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, кандыдат медыцынскіх навук.

З 1990 да 2011 года працаваў у навукова-даследчым інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава.

З 2011 да 2019 года быў галоўным доктарам Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера.

З 2019 да 2020 года — міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

22 жніўня 2020 года быў прызначаны старшынёй Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.