Назвалі самыя папулярныя дзіцячыя імёны ў 2024 годзе ў Мінску
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Якія імёны часцей за ўсё давалі сваім дзецям жыхары Мінска ў 2024 годзе, расказалі ў Галоўным упраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама, паведамляе Sputnik.

Рука младенца. Фото: pixabay.com
Рука немаўляці. Фота: pixabay.com

Так, за мінулыя 11 месяцаў гэтага года самымі папулярнымі ў бацькоў былі імёны Міхаіл для хлопчыкаў і Сафія для дзяўчынак. У 2024-м імя Міхаіл атрымаў 341 хлопчык, а Сафіяй назвалі 272 дзяўчынкі.

У топе папулярных імёнаў для хлопчыкаў застаюцца таксама Мацвей, Марк, Раман і Аляксандр, а для дзяўчынак — Ева, Ганна, Васіліса і Ксенія.

Адзначаецца, што ў параўнанні з 2023-м пяцёрка змянілася не моцна. Летась у топ-5 папулярных імёнаў замест Аляксандра быў Максім, а ў дзявочым рэйтынгу замест Васілісы і Ксеніі былі Марыі і Алісы.

Акрамя таго, сёлета жыхары сталіцы называлі дзяцей і рэдкімі імёнамі, напрыклад, Альгерд, Радыён, Святагор, Усцін, Фама. Бацькі дзяўчынак радзей за ўсё выбіралі для іх такія імёны, як Аксана, Тая, Яра, Ціна і Рыта.