Фатографка Надзя Лінкевіч сфатаграфавала сваё любімае месца ў Мінску на Камсамольскім возеры. Туды яна прыязджала на ровары «кожную раніцу на досвітку з траўня да кастрычніка», у тым ліку па такое прыгожае святло, што прабіваецца скрозь дрэвы, піша CityDog.
У Threads дзяўчына расказала, што трапіць у Vogue не так і лёгка. Аднак беларуска прыдумала лайфхак. Калі фатаграфія з першага разу не праходзіць адбор, яна дзеля эксперыменту адпраўляе адны і тыя ж кадры некалькі разоў. І нездарма! Напрыклад, гэтае фота, як прызналася Надзя, рэдакцыя прыняла толькі з трэцяй ці чацвёртай спробы.
Дарэчы, а вы ведалі, што кожны панядзелак любы ахвотны можа загрузіць дзве свае фатаграфіі, пасля чаго рэдакцыя будзе вырашаць, ці вартыя яны публікацыі?
Чытайце таксама на CityDog: