У Віцебску загінулі два міліцыянты «пры выкананні службовых абавязкаў». У СК заявілі пра «неасцярожнае абыходжанне са зброяй»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Падчас нясення службы ў Віцебску загінулі два ўчастковыя інспектары міліцыі, паведамляе прэс-служба МУС. Рэгіянальны паблік паведаміў пра забойства і самагубства.

Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«Учора каля 17 гадзін у Віцебску пры выкананні службовых абавязкаў у выніку няшчаснага выпадку загінулі двое ўчастковых інспектараў міліцыі», — гаворыцца ў паведамленні.

Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.

Разгляд знаходзіцца на асабістым кантролі міністра ўнутраных справаў Івана Кубракова.

Рэгіянальны тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю», са спасылкай на свае крыніцыпаведамляе, што «ў пункце аховы правапарадку супрацоўнік міліцыі застрэліў напарніка, потым сам сябе».

Пазней у Следчым камітэце заявілі, што па факце гібелі супрацоўнікаў міліцыі ў Віцебску праводзіцца праверка.

«На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Асноўная версія здарэння — неасцярожнае абыходжанне з агнястрэльнай зброяй», — гаворыцца ў паведамленні.