«Лічаць неабходным выказваць меркаванне па розных пытаннях». Толькі ў Мінску ў 2023 годзе завялі тысячы справаў за «экстрэмізм»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Летась у Мінску завялі 2580 крымінальных справаў па «экстрэмісцкіх» артыкулах, звязаных з выбарамі ў 2020 годзе. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінску Кацярына Гарлінская.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Генпракуратура

Паводле прадстаўніцы ведамства, «планамерная праца» па выяўленні ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года праводзіцца штодня.

Толькі ў 2023 годзе ў Мінску завялі 2580 крымінальных справаў па «экстрэмісцкіх» артыкулах. 1003 чалавекі прызнаныя падазраванымі ў «грубым парушэнні грамадскага парадку» (ч.1 арт. 342 КК), больш за 1000 справаў завялі за «абразу» Лукашэнкі і сілавікоў у інтэрнэце.

— Паверыўшы ў поўную ананімнасць і беспакаранасць, гэтыя грамадзяне лічаць неабходным выказваць меркаванне па розных пытаннях, натуральна, выкарыстоўваючы ненарматыўную лексіку і абразы ў адрас прадстаўнікоў улады і любога, хто яе падтрымлівае. Не азіраючыся на сваіх папярэднікаў, у дачыненні да якіх ужо вынесеныя абвінаваўчыя прысуды, такія каментатары запалохваюць насельніцтва, супрацоўнікаў дзяржорганаў, пагражаюць расправай іх сем’ям, — заявіла Гарлінская.

Сярод «экстрэмісцкіх» артыкулаў, па якіх заводзяць крымінальныя справы на мінчукоў, — ч.1 арт. 368 КК (Абраза Аляксандра Лукашэнкі), ч. 1 арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, што пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый) і ч. 1 арт. 130 КК (Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне нацыянальнай варожасці па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці). Затрыманых змяшчаюць пад варту.

Чытайце таксама