«Вясна»: У Полацку затрымалі маму жанчыны, якая амаль два гады таму правяла на школьнай лінейцы антываенную акцыю
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У Полацку затрымалі Людмілу Воўк — маму Ганны Тукавай, якая 1 верасня 2022 года падчас лінейкі ў Наваполацкай гімназіі № 1 правяла антываенную акцыю. Пра гэта паведамілі праваабаронцы «Віцебскай Вясны».

0:00/ 7:39
В ЭФИРЕКачествоАвто 1  СкоростьОбычная  

Жанчыну затрымалі 23 студзеня падчас аблаваў на былых палітвязняў і сваякоў асуджаных па палітычных артыкулах. Што стала падставай для цікавасці да Людмілы Воўк з боку сілавікоў і які яе далейшы лёс — невядома.

Нагадаем, на ўрачыстай лінейцы 1 верасня 2022 года ў гімназіі № 1 Наваполацка выступілі пераапранутыя ў вайсковую форму дзеці. Саўндтрэк шоу разбаўлялі гукі страляніны і крыкі спалоханых малодшакласнікаў. Вайсковае прадстаўленне паспрабавала перапыніць Ганна Тукава, якая выйшла да выступоўцаў з паднятымі ўверх рукамі і жэстамі «мір». Яе на вачах дзяцей і іх бацькоў вывеў за межы пляцоўкі супрацоўнік міліцыі. Пазней яе тройчы аштрафавалі. Агулам жанчына мусіла выплаціць 7360 рублёў.

Чытайце таксама