За махлярства і хабарніцтва судзяць салігорскага следчага
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У судзе Мінскага раёна разглядаецца справа салігорскага следчага Аляксандра Шэлепеня. Яго абвінавачваюць у атрыманні хабару, махлярстве і бяздзейнасці, паведамляе «Наша Ніва».

Аляксандр Шэлепень. Фота: "Наша Ніва"
Аляксандр Шэлепень. Фота: «Наша Ніва»

Станам на 2021 год Шэлепень быў намеснікам начальніка ўпраўлення ў Салігорскім РАСК.

У 2021-м ён браў удзел у круглым стале з замежнымі калегамі на тэму «Арганізацыя працэсуальнага кіраўніцтва і кантролю за ажыццяўленнем затрымання, прымянення мер стрымання».

Падчас яго ўдзельнікі далі высокую ацэнку стандартам работы ў гэтым кірунку ў Беларусі.