Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  2. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  3. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  4. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  5. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  6. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  7. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  8. Эксперты: Кремль расширяет территориальные претензии — на переговорах в Стамбуле впервые прозвучали требования по новым областям
  9. Если вы устали от холодного мая — плохие новости, стабильное тепло придет нескоро. Прогноз погоды на следующую неделю
Читать по-русски


Мінскі гарадскі суд 12 студзеня агучыў прысуд экс-міністру лясной гаспадаркі Віталю Дрожжу за хабарніцтва. Яго асудзілі на 7,5 года пазбаўлення волі, але па амністыі скарацілі яму год, перадае Sputnik.

Фото: сайт министерства лесного хозяйства
Фота: сайт Міністэрства лясной гаспадаркі

Суд прызначыў Віталю Дрожжу 7,5 года пазбаўлення волі, але год яму «скінулі» па амністыі. Такім чынам, ён будзе адбываць у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму 6,5 года.

Пракурор падчас спрэчак папрасіў суд прызнаць Дрожжу вінаватым у здзяйсненні карупцыйнага злачынства і прызначыць яму 7,5 года пазбаўлення волі, штраф і прымяніць амністыю ў выглядзе аднаго года.

Дрожжа абвінавачваўся па ч. 3. арт. 430 (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры).

Яго абвінавацілі ў тым, што ён не пазней за 30 чэрвеня 2020 года з карыслівых меркаванняў дамовіўся з заснавальнікам і дырэктарам кампаніі з Германіі пра атрыманне хабару за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Гаворка ішла пра набыццё ў інвестара сушыльных комплексаў, поўную і своечасовую аплату. Суму хабару хабарадаўца вызначыў самастойна, а Дрожжа пагадзіўся.

Экс-міністр з заснавальнікам і кіраўніком замежнага ТАА распрацавалі злачынны план па перадачы хабару. У схему былі ўцягнутыя работнікі, што не ведалі пра злачынства, а таксама сваячка экс-міністра.

Пасля абнаяўлівання грошы паводле загадзя распрацаванай схемы перадаваліся абвінавачанаму праз яго сястру ў тым ліку. Хабар быў перададзены часткамі — тры разы па 10 тысяч даляраў. Чацвёрты раз перадача не адбылася, бо сястра забыла іх дома. А ў красавіку 2022 года грошы былі канфіскаваныя па месцы жыхарства дома ў сястры.

Дрожжа ў поўным аб’ёме прызнаў віну ў атрыманні хабару ў памеры 30 тысяч даляраў.

Віталь Дрожжа быў затрыманы 16 красавіка 2022 года, з 18 красавіка таго ж года ён знаходзіцца пад вартай. У траўні 2022 года стала вядома, што ён вызвалены ад пасады «ў сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе».

Суд па яго справе пачаўся 8 снежня 2022 года.