Дарадцу-пасланца амбасады Беларусі ў Швейцарыі вызвалілі ад пасады. У 2020-м ён працаваў разам з Паўлам Мацукевічам
-->
Читать по-русски


Дарадцу-пасланца амбасады Беларусі ў Швейцарыі Аляксея Жбанава вызвалілі ад пасады. Адпаведная пастанова Саўміна за подпісам прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Алексей Жбанов (первый слева) и Павел Мацукевич (второй слева) на встрече со швейцарскими политиками. 11 июня 2020 года, Берн. Фото: МИД Беларуси
Аляксей Жбанаў (першы злева) і Павел Мацукевіч (другі злева) на сустрэчы са швейцарскімі палітыкамі. 11 чэрвеня 2020 года, Берн. Фота: МЗС Беларусі

Згодна з дакументам, Аляксей Жбанаў вызвалены ад пасады дарадцы-пасланца амбасады Беларусі ў Швейцарскай Канфедэрацыі ў сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння кантракта.

Як вынікае з паведамлення беларускай дыпмісіі ў Швейцарыі, Аляксей Жбанаў пачаў працаваць там у 2020-м — у чэрвені гэтага года яго віталі як «новага чальца амбасады».

У тым жа 2020 годзе, яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, Жбанаў праводзіў розныя сустрэчы на дыпламатычным узроўні, напрыклад з першым намеснікам старшыні Нацыянальнай рады Швейцарыі, сустаршынёй парламенцкай групы дружбы Швейцарыя — Беларусь Андрэасам Эбі.

У гэтых сустрэчах таксама браў удзел былы часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч, які пакінуў дыпламатычную службу пасля жорсткага здушэння пратэстаў у жніўні 2020-га. Цяпер ён старшы даследчык Цэнтра новых ідэй.

Акрамя таго, на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Жбанаў уваходзіў у склад участковай выбарчай камісіі пры беларускай амбасадзе ў Швейцарыі.