У Маларыце кот прыйшоў у клініку і «выклікаў» доктара для сваёй хворай сяброўкі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У ветклініку ў Маларыце прыйшоў кот і «паклікаў» дактароў да сваёй хворай сяброўкі. Відэа гэтага моманту апублікавалі на старонцы ветклінікі ў TikTok.

Watch on TikTok

Жывёліна прыйшла да ветэрынараў і пачала адчайна мяўкаць і нібы клікаць кудысьці. Супрацоўнікі вырашылі пайсці за ёю.

Кот прывёў іх да коткі, якая ляжала ў кустах з траўмаванай лапай. Ветэрынары забралі пацыентку да сябе і пачалі лячэнне. Яны кажуць, што зрабілі максімум для яе хутчэйшага выздараўлення.

У фінале відэа выздаравелую котку «выпісалі з бальніцы», а на дварэ яе сустракаў той самы сябар-выратавальнік.

Пазней быў апублікаваны яшчэ адзін ролік, у якім паведамлялася, што ў коткі цяпер з’явіліся дом і сям’я, якая яе любіць.