«Уяўляеце кіраўніка дзяржавы, якому падаравалі кошык каўбасы?» Спыталі ў экс-дыпламата, чаму Лукашэнка дорыць такія падарункі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


4 снежня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Палітыкі абмяняліся падарункамі. Лукашэнка паднёс кітайскаму лідару пано «Беларусь мая», скульптурную кампазіцыю «Беларуска-кітайскае сяброўства. Адзін пояс — адзін шлях», «эксклюзіўны набор шакаладных цукерак» і кошык з беларускімі каўбасамі і сырамі. Гэты набор падаўся «Люстэрку» трохі дзіўным, і мы звярнуліся па каментар да кіраўніка НАУ, былога дыпламата і экс-міністра культуры Паўла Латушкі.

Александр Лукашенко на встрече с председателем КНР Си Цзиньпином во время визита в Китай. 4 декабря 2023 года. Фото: пресс-служба А. Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам падчас візіту ў Кітай. 4 снежня 2023 года. Фота: прэс-служба А. Лукашэнкі

Трактар для прэзідэнта Зімбабвэ і чатыры мяхі бульбы для Пуціна

Аляксандр Лукашэнка не ўпершыню дорыць дзіўныя прадметы іншым палітыкам. Напрыклад, прэзідэнту Зімбабвэ ён прывозіў беларускі трактар. Яшчэ адзін трактар ён падараваў Уладзіміру Пуціну на 70-годдзе. Акрамя таго, прэзідэнт Расіі ў якасці прэзентаў атрымліваў сала і чатыры мяхі бульбы.

— Нейкая прызначаная для смажання, нейкая — для дранікаў, нейкая — для пюрэ, нешта — для запякання і адварвання. Там усё было падпісана, — каментавала бульбяныя дары прэс-сакратар беларускага палітыка Наталля Эйсмант.

Мешки с картошкой, подаренные Александром Лукашенко Владимиру Путину. Москва, 2018 год. Скриншот: "Беларусь 1"
Мяхі з бульбай, падораныя Аляксандрам Лукашэнкам Уладзіміру Пуціну. Масква, 2018 год. Скрыншот: «Беларусь 1»

У 2019 годзе Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з Джонам Болтанам, дарадцам тагачаснага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Болтану ён падараваў гарэлку, а першай лэдзі Меланіі Трамп перадаў ільняныя абрус і сурвэткі.

«Выглядае як гульня на публіку»

Павел Латушка лічыць, што ў падарунках Лукашэнкі мала рацыянальнага сэнсу.

— Лукашэнка проста сам вельмі любіць дарыць і прымаць падарункі, — расказвае былы амбасадар Беларусі ў Польшчы і Францыі. — Выглядае гэта ўсё як гульня на публіку. Уяўляеце кіраўніка дзяржавы, якому падаравалі кошык каўбасы? Наўрад ці ён пакаштуе яе. Перасоўванне такіх прадуктаў праз межы звычайна забароненае і папросту з’яўляецца парушэннем мытных, фітасанітарных правілаў. Хто будзе праводзіць іх абследаванне, выдаваць адпаведныя дакументы? Да таго ж куды такія падарункі падзець? Наўрад ці Сі Цзіньпін ламае галаву і вырашае, на якую паліцу паставіць кошык каўбасы ці статуэтку, падораную Лукашэнкам. Падарункі ж самому Лукашэнку нярэдка проста перадаюць службе дыпламатычнага пратаколу МЗС (я іх сам там бачыў).

Корзина продуктов, подаренная Александром Лукашенко председателю КНР Си Цзиньпину во время визита в Китай. 4 декабря 2023 года. Скриншот: "Беларусь 1"
Кошык прадуктаў, падораны Аляксандрам Лукашэнкам старшыні КНР Сі Цзіньпіну падчас візіту ў Кітай. 4 снежня 2023 года. Скрыншот: «Беларусь 1»

Павел Латушка кажа, што цяпер падарункі ў дыпламатычнай практыцы — хутчэй рэдкасць, чым правіла.

— Звычайна яны дорацца падчас афіцыйных візітаў. Цяпер жа ў дыппрактыцы, як правіла, праходзяць рабочыя візіты: свет стаў бліжэйшы, сустрэчы — часцейшыя, і правілы пратаколу зрабіліся не такімі строгімі. У беларускіх амбасадараў і дыпламатаў было прынята дарыць калегам звычайную айчынную гарэлку, прысмакі, вырабы з лёну. Часта дарылі кнігі, альбомы. Напрыклад, за шэсць гадоў працы амбасадарам у Польшчы я сабраў велізарную калекцыю альбомаў, прысвечаных польскім гарадам і рэгіёнам. Потым я перадаў яе ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Спадзяюся, пасля гэтага каментара яе не выключаць з фондаў і не спаляць урачыста ля ўваходу ў будынак. Дарэчы, Лукашэнка таксама часта дорыць палітыкам асаблівую гарэлку — ён яе сам назваў «Прэзідэнт» і сам дэгуставаў падчас запуску ў вытворчасць. Заўсёды возіць яе з сабой у візіты. Памятаю, у час маёй дыпслужбы ён падараваў Дзмітрыю Мядзведзеву тры літры самагонкі.

Экс-дыпламат бачыць асноўную праблему не ў прыхільнасці Лукашэнкі да падарункаў накшталт мяшка бульбы або прадуктовага кошыка, а ў «раздаванні нацыянальнага здабытку Беларусі».

— Лукашэнка любіць рабіць вельмі дарагія падарункі, — кажа Латушка. — Напрыклад, раздаваць зямельныя ўчасткі чыноўнікам і набліжаным асобам у Мінску і ва ўсёй Беларусі. Цалкам бясплатна перадаюцца многія гектары зямлі пад будаўніцтва інвестарам з арабскага свету ці Сербіі, а мясцовыя бюджэты фінансуюць неабходную інфраструктуру. Гэта залатое дно для патрэбных «інвестараў». Вядома, усё гэта не выглядае нармальнай, прынятай ва ўсім свеце інвестыцыйнай практыкай. Проста падарункі з панскага пляча чалавека, які сам сабе стварыў такую магчымасць у заканадаўстве.

Чытайце таксама