• Zerkalo.io – новости Беларуси и мира

«Я нечага не разумею?» Салігарчанка абурылася зніжкамі ў краме

15 студзеня 2025 у 1736925780
Максім Іскрын / «Зеркало»

Салігарчанка апублікавала ў TikTok відэа, у якім абурылася зніжкамі ў краме адной гандлёвай сеткі. У прыватнасці, яе не задаволіў іх памер. Некаторыя каментатары пачалі пытаць у адказ, якой, на думку аўтаркі роліка, мусіць быць сума зніжкі. Увагу на ролік звярнула выданне Telegraf.news.

@darya_mahneva И так всегда #скидки #акции #грин #магазин #продукты #распаковкачек #солигорск #солигорскбеларусь #беларусь ♬ оригинальный звук - Дарья Махнёва

«Не магу зразумець, што гэта за зніжкі… Ці я нечага ў гэтым жыцці не разумею? Нават і рубля няма зніжкі. Што гэта за зніжкі - 56 капеек, 50 капеек, 60 капеек. Гэта рэальна зніжкі?» - спытала дзяўчына.

«Зніжка робіцца ад гандлёвай надбаўкі. Ці хочаце, каб яны працавалі ў страту?» - пацікавіўся ў адказ адзін каментатар.

«А колькі вы хочаце? 99%?» - задала пытанне іншая.

Хтосьці ж прапанаваў салігарчанцы палічыць памер зніжкі ў працэнтных суадносінах. «60 капеек ад 3 рублёў - гэта 20%. А 20% - гэта цудоўная зніжка», - лічыць юзер TikTok.

«Вы палічыце, якія страты нясе крама, калі палічыць усе зніжкавыя капейкі сумарна», - прапанаваў іншы.

«Тлумачу: зніжкі на тавар 10% і больш - гэта ўжо сур'ёзная зніжка. Працэс цэнаўтварэння складаны, і жаданнямі асобных наведнікаў крамы, якія здымаюць тт [ціктокі], не рэгулюецца!» - напісаў яшчэ адзін карыстальнік TikTok.

Раней на кандытарскай фабрыцы «Камунарка» растлумачылі, чаму ў фірмовых крамах цукеркі часам даражэйшыя, чым у звычайных.

- Усе акцыі ў першую чаргу мы праводзім у сябе, няхай гэта навінкі ці нешта іншае. Нашыя цэны стандартныя. Так, гіпермаркеты сапраўды могуць паставіць гандлёвую надбаўку, за кошт якой адна пазіцыя будзе таннейшая, а іншая, наадварот, даражэйшая, - патлумачыла начальніца ўпраўлення па якасці прадпрыемства Ганна Козыр.

Навiны па тэме:

Из магазинов Минска пропала Pepsi без сахара. На предприятии объяснили, в чем причина

Брестчанка купила кожаные ботинки за 500 рублей, но носить их не смогла — отклеилась подошва. Вернуть деньги оказалось непросто

В магазинах «Золотое яблоко» в Минске собрались огромные очереди из-за бонусов

Полная версия