• Zerkalo.io – новости Беларуси и мира

Заўважылі, што ў продажы стала шмат шакаладак вагой менш за 100 грамаў? На «Камунарцы» патлумачылі, з чым гэта звязана

10 студзеня 2025 у 1736500320
Ніна Атэза / «Зеркало»

На кандытарскай фабрыцы «Камунарка» патлумачылі, чаму пачалі выпускаць шакаладкі вагой менш за 100 грамаў. Вытворца запэўнівае, што гэта не звязана з маніпуляцыяй цэнамі, піша Telegraf.news.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Спецыялісты фабрыкі «Камунарка» расказалі, што пачалі выпускаць шакаладныя пліткі вагой 85 і 90 грамаў, «каб максімальна ахапіць патрэбы пакупнікоў з розным кашальком».

- Мы імкнёмся выпускаць прадукцыю для рознага спажыўца. Нехта хоча атрымаць свае сумленныя 100 грамаў, а нехта - купіць шакаладку танней. У нас ёсць запыт на 85 або 90 грамаў. Напрыклад, той жа бабулі важнейшая цана, чым колькасць, а на 100-грамоўкі мы яе знізіць не можам. Затое можам на шакаладкі меншай вагі, - патлумачыла начальніца ўпраўлення якасці «Камунаркі» Ганна Козыр.

На прадпрыемстве настойваюць, што гэта не звязана з маніпуляцыямі з цэнамі (нярэдка кампаніі замест павышэння цаны тавару зніжаюць фасоўку, за кошт чаго атрымліваецца эканоміць).

Галоўны тэхнолаг прадпрыемства Ірына Мацыгуд заявіла, што на глабальным узроўні назіраецца тэндэнцыя да памяншэння памераў прысмакаў. Гэта звязана з папулярнасцю здаровага ладу жыцця і правільнага харчавання. Другой прычынай служыць рост цэн на какава-бабы, што павялічвае кошт кандытарскай прадукцыі. Вытворцы змяншаюць памеры плітак, каб пакупнікі маглі дазволіць сабе прысмакі нават пасля падаражэння.

Нагадаем, у Беларусі дзейнічае адміністрацыйнае рэгуляванне цэн. У сувязі з гэтым вытворцы і гандаль не могуць падымаць цэны вышэй за акрэсленую столь, калі не атрымаюць на гэта спецыяльнага дазволу ўладаў.

Чытайце таксама

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Улады любяць гаварыць пра сацыяльна арыентаваную краіну, а калі даходзіць да справы - адмяжоўваюцца. Прыклад (параўнанне з суседзямі з ЕС)
Фото: Freepik
З'явілася інфармацыя, што ўкаранілі новаўвядзенне для кіроўцаў. Паспрабавалі ім скарыстацца - нічога не атрымалася

Навiны па тэме:

ЕС в 2024-м нанес удар по секонду в Беларуси — узнали, что с выбором и ценами на б/у одежду. Похоже, прогноз «Беллегпрома» оправдался

На Комаровке выстроилась «длиннющая очередь за яйцами». Что еще и за сколько можно купить на популярном рынке

Беларусь в прошлом году помогала решить нехватку популярного продукта в России. Сколько туда продали этого товара

Полная версия