У Бешанковіцкім раёне жанчына паехала дадому на возе — яе цела знайшлі ў вадаёме, каня — у вёсцы
Читать по-русски


/

У Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці ў вадаёме знайшлі 53-гадовую жанчыну. Паводле папярэдняй інфармацыі, яна вярталася дадому ў запрэжаным возе, які пазней перакуліў конь. Пра гэта паведамляе прэс-служба ТРВАД.

Фото: пресс-служба МЧС
У Віцебскай вобласці ў вадаёме знайшлі цела 53-гадовай жанчыны. Фота: прэс-служба МНС

Цела жанчыны знайшлі днём 21 лістапада ў сажалцы ў Бешанковіцкім раёне — яно было на глыбіні паўтара метра за тры метры ад берага.

Да гэтага ў міліцыю звярнуўся пляменнік жанчыны з заявай пра знікненне сваячкі. Ён расказаў, што ў аўторак цётка з’ехала дадому на гужавой павозцы ад сваёй сястры з іншай вёскі. Адлегласць, якую ёй трэба было праехаць, — усяго тры кіламетры. Але дома жанчына не з’явілася.

Як мяркуецца, конь перакуліў воз, жанчына звалілася ў ваду і патанула, пасля чаго жывёліна вярнулася ў вёску адна.